Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ідзе ў дэпутаты


На Гарадзеншчыне па Лідскай акрузе №55 вылучаецца ў дэпутаты Валер Міцкевіч – намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня грамадскага абʼяднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў». Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце ЦВК.

Міцкевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Лідзе. Скончыў БДУ, у 90-х працаваў суддзёй, у 2001-2005 гадах – міністр юстыцыі і сябра ЦВК. Апошнія дзесяць гадоў займае пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Жыве ў Раўбічах пад Менскам.

Валер Міцкевіч. Фота – president.gov.by

Паводле ЦВК, Міцкевіч вылучаецца ад працоўнага калектыву. Раней у СМІ не было інфармацыі пра ўдзел чыноўніка ў парламенцкай кампаніі.

Па Лідскай акрузе ў Міцкевіча 5 канкурэнтаў: сябра Партыі БНФ Сяргей Пантус, адвакат Генадзь Тарас, дырэктар «Ордаль-шкло» Аляксандр Шор, майстар з «Горадні-Азоту» Аляксандр Мікалута і аграном дзяржаўнай інспекцыі Аляксандр Панасевіч.

Hавiны
Хто пераможа на выбарах? Гайд па кандыдатах ад улады
2019.09.10 13:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў