У цягніку Масква-Вільня знайшлі шкарпэтку з какаінам

800 грамаў наркотыку невядомыя схавалі ў прыбіральні вагона-рэстарана. Пакунак знайшлі на прапускным пункце «Гудагай-1» яшчэ 27 сакавіка.

Рэчыва было спакаванае ў два поліэтыленавыя пакеты і дзве шкарпэткі. Фізіка-хімічнай экспертыза ўстанавіла, што белы парашок – какаін. Цягнік ехаў з Вільні ў Маскву. Справа перайшла пад кантроль КДБ Гарадзенскай вобласці.



ЮВ, паводле rh.by

Тэгі:

Hавiны