У чэмпіянаце па балотным футболе Гарадзеншчыны ўзялі ўдзел чатыры жаночыя каманды. ФОТА

10 жніўня 2019 года. Чэмпіянат па балотным футболе Гарадзенскай вобласці на Аўгустаўскім канале. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

10 жніўня на Аўгустаўскім канале ў раёне шлюза «Дамброўка» прайшло «Свята мора». Самай відовішчнай імпрэзай на свяце стаў чэмпіянат па балотным футболе Гарадзеншчыны.

Для гульні падрыхтавалі адмысловую пляцоўку памерам як поле для міні-футболу. Замест газону – гразь.

Мужчынскі турнір на чэмпіянаце па балотным футболе Гарадзенскай вобласці. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

«Пераможцамі чэмпіянату стала каманда Іўеўскага раёну. Другое месца занялі футбалісты Мастоўскага раёну, трэцяе – каманда Скідзельскага цукровага камбінату», – распавяла «Белсату» адна з арганізатарак свята Дар’я Янчы.

Гуляюць каманды два тайма па пяць хвілінаў. Спаборніцтва ладзіцца паводле алімпійскай сістэмы: той, хто прайграў – выбывае, пераможца ідзе далей. Падчас выяўлення наймацнейшай каманды спартоўцы шмат падаюць і ўдосталь коўзаюцца ў брудзе. Асабліва гэткі спорт падабаецца гледачам.

Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Паралельна з мужчынскім чэмпіянатам адбыўся жаночы турнір.

Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Галоўная асаблівасць балотнага футболу: поле амаль па калена заліта граззю – гульцы становяцца бруднымі маментальна пасля стартавага свістка.

Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
10 жніўня 2019 года. Чэмпіянат па балотным футболе Гарадзенскай вобласці на Аўгустаўскім канале. Спаборніцтва за мяч у гразі. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum
Жанчыны прымаюць душ пасля гульні. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

ДД belsat.eu

Hавiны