У Чашніцкім раёне двое мужчын выпілі антысептык для рук. Адзін ужо ў моргу


Следчы камітэт (СК) Беларусі паведаміў пра смерць 61-гадовага жыхара Чашніцкага раёну – яго забіў антысептык для рук.

Супрацоўніца аднаго з прадпрыемстваў Чашніцкага раёну знайшла ў бытавым памяшканні непрытомных калегаў, якія ляжалі на падлозе. Пазней высветлілася, што 55-гадовы і 61-гадовы мужчыны выпілі сродак для дэзынфекцыі рук, гаворыцца ў паведамленні СК.

Абодвух даставілі ў больніцу. У гэты ж дзень 61-гадовы мужчына памёр.

Дэзынфектары на прадпрыемстве пачалі выкарыстоўваць некалькі гадоў таму.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў