У Будапэшце перакуліўся турыстычны катар. Ёсць ахвяры


На борце судна Hableany («Русалка») знаходзіліся 34 асобы, у асноўным турысты з Паўднёвай Карэі.

Паводле BBC, 7 чалавек загінулі, пошукі 16 працягваюцца. У шпіталі застаюцца 7 пасажыраў.

У катар урэзаўся іншы карабель, калі ён стаяў на якары насупраць будынку будапэшцкага парламента. Пасля сутыкнення катар перакуліўся.

У Будапэшце дрэннае надвор’е, ідзе дождж. Праз залеву Дунай ужо некаторы час у разводдзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў