У Брытаніі шукаюць добраахвотнікаў, які пагодзяцца заразіць сябе каронавірусам


Навукоўцы ў Лондане гатовыя заплаціць добраахвотнікам, якія прымуць удзел у эксперыментах па распрацаванні вакцыны супраць каронавіруса, паведамляе dailymail.

Навукоўцы з Вялікай Брытаніі шукаюць 24 асобы, якія пагодзяцца, каб іх заразілі каронавірусам і выпрабоўвалі новую вакцыну. Удзельнікам праекту ўвядуць самыя слабыя штамы вірусу. Пры гэтым за валанцёрамі будуць назіраць цягам 14 дзён і ўводзіць эксперыментальную вакцыну супраць інфекцыі. Каб знайсці ахвочых, медыкі гатовыя кожнаму з валанцёраў заплаціць 3500 фунтаў стэрлінгаў (4548,14 долараў ЗША).

Урад Вялікай Брытаніі абяцае выдзеліць 46 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (амаль 60 мільёнаў долараў ЗША) на распрацаванне вакцыны супраць каронавірусу. Цяпер медыкі выпрабоўваюць 35 розных лекаў. Пры гэтым эксперты лічаць, што вакцына наўрад ці будзе своечасова створана, каб спыніць існую эпідэмію. У свеце цяпер колькасць інфікаваных на каронавірус перавысіла 110 тысячаў чалавек.

Hавiны
Колькасць ахвяраў каронавіруса ў свеце набліжаецца да 4 тыс.
2020.03.10 06:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў