У Бруселі адзначаюць 10-годдзе Усходняга партнёрства

Еўрапейскі Звяз і шэсць краінаў-партнёраў – Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан, Беларусь і Рэспубліка Малдова – адзначаюць 10-годдзе Усходняга партнёрства. З гэтай нагоды 13 і 14 мая ў Бруселі прымеркавана шэраг мерапрыемстваў, піша interfax.

У панядзелак Высокі прадстаўнік ЕЗ па пытаннях вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні ўзначаліць штогадовую сустрэчы міністраў замежных справаў краін Усходняга партнёрства, у якой прымуць удзел міністры 28 дзяржаваў-сябраў ЕЗ, шэсць прадстаўнікоў краінаў-партнёраў, а таксама камісар па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоваў па пашырэнні Ёганэс Хан. Беларусь будзе прадстаўляць міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Чакаецца, што міністры падвядуць вынікі працы, дасягнутай у межах раней ухваленага плану «20 вынікаў да 2020 года».

«Гэта агульны парадак дня быў прынята на апошнім Саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года і накіравана на тое, каб прынесці адчувальныя выгады ў жыццё грамадзянаў ва ўсім рэгіёне з дапамогай працы ў кірунку ўмацавання эканомікі, кіравання, сувязяў і грамадства», – сказана ў камюніке, распаўсюджанай Еўрапейскай камісіяй напярэдадні.

Увечары 13 траўня прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск правядзе святочную вячэру для шасці кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краін-партнёраў Усходняга партнёрства. На вячэры таксама будуць прысутнічаць прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, былыя міністры замежных справаў Польшчы і Швецыі, якія ў 2008 годзе ініцыявалі Усходняе партнёрства, Радаслаў Сікорскі і Карл Більт.

Паралельна ў Брусельскім цэнтры прыгожых мастацтваў BOZAR адбудзецца канцэрт «Ствараючы разам», які збярэ на адной сцэне разам з вядомым брусельскім джазавым аркестрам музыкантаў з шасці краін-партнёраў.

У аўторак, 14 траўня, прэзідэнт Еўракамісіі Юнкер правядзе канферэнцыю, у якой прымуць удзел кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў-партнёраў, міністры замежных справаў краін-сябраў ЕЗ, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, лідары бізнесу, моладзь і журналісты з 34 краін.

Мерапрыемства дасць магчымасць абмеркаваць развіццё партнёрства за першае дзесяцігоддзе яго існавання і абмяняцца думкамі з шырокай аўдыторыяй пра будучыню Усходняга партнёрства.

Як паведамлялася, Беларусь на саміце Усходняга партнёрства будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Між тым, арганізатары саміту накіроўвалі запрашэнні на мерапрыемствы ў Бруселі і кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Пры гэтым у МЗС краіны не выключаюць у найбліжэйшай будучыні ўдзел Лукашэнкі ў самітах Усходняга партнёрства.

«Спадзяемся, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні, па меры ажыццяўлення асноўных мэтаў і задач Партнёрства як на шматбаковых, так і двухбаковых трэках, будуць сфармаваны ўмовы, якія дазволяць правесці паўнавартасны візіт кіраўніка дзяржавы ў Брусель», – заявіў у пачатку траўня журналістам прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Усходняе партнёрства» – ініцыятыва Еўразвязу, накіравана на паглыбленне і ўмацаванне стасункаў з шасцю ўсходнімі суседзямі ЕЗ: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

Лукашэнка не паляціць на вячэру лідараў «Усходняга партнёрства» у Брусель

СК belsat.eu

Hавiны