У Брагіне зафіксавалі тэмпературны максімум за паўстагоддзя


Тэмпературны рэкорд дня пабіты ў Брагіне (Гомельская вобласць). Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

9 снежня максімальная тэмпература паветра ў Брагіне склала 9,1 градуса цяпла. Гэта максімум за 51 год назірання. Мінулы рэкорд быў усталяваны ў 2006 годзе, калі было плюс 8,2.

Таксама былі паўтораныя тэмпературныя максімумы ў Мсціславе (плюс 4 градусы), Мазыры (7,5 цяпла), на метэастанцыі «Палеская» (8 градусаў вышэй за нуль).

Hавiны
Надвор’е на тыдні будзе няўстойлівым, тэмпература – павышанай
2019.12.09 12:33

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае з павышаным тэмпературным фонам надвор’е.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў