У Берасці зноў затрымалі актывіста, які пратэставаў супраць будаўніцтва дамоў на касцях з гета


Дзень Канстытуцыі для берасцейца Віталя Казака скончыўся затрыманнем. Грамадскага актывіста выклікалі ў апорны пункт міліцыі Маскоўскага раёну Берасця і праз тры гадзіны адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе паведамілі, што ён затрыманы да суду.

Мы датэлефанаваліся да Віталя. Мясцовы актывіст паспеў распавесці Belsat.eu, што супраць яго складуць адразу некалькі пратаколаў. Але, за якія правапарушэнні, ён не ведае.

На гэтым тыдні Віталь Казак правёў тры акцыі супраць будаўніцтва элітнага кварталу на месцы масавага пахавання часоў Другой сусветнай вайны. Астанкі амаль тысячы чалавек знайшлі, калі будаўнікі капалі катлаван пад дом.

Hавiны
У Берасці каля будоўлі элітнага жылога кварталу паклалі 11 вянкоў
2019.02.24 17:55

Улады спрабавалі схаваць гэтую знаходку, але дзякуючы незалежным журналістам і актывістам праблему не ўдалося замаўчаць. Віталь Казак прыносіў на гэтае месца вянкі, фотакарткі, знічы, кветкі. 11 сакавіка актывіст быў затрыманы і атрымаў штраф 20 базавых велічынь, пасля чаго правёў яшчэ 2 падобныя акцыі.

«Гэта помста ўладаў і наступствы ўчорашніх выступаў кіраўнікоў гораду і вобласці, яны былі вымушаныя апраўдвацца дзякуючы ўзнятым пытанням будаўніцтва на касцях і пытання акумулятарнага заводу, гэтыя пытанні менавіта незалежныя журналісты, праваабаронцы і актывісты ўзнялі, а ўлады не любяць несці адказнасць за свае дзеянні. І вось такі брудны адказ з іх боку», – заявіў «Белсату» праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Hавiны
На месцы масавага пахавання знайшлі парэшткі 990 асобаў. Замест элітных дамоў тут зробяць газоны
2019.03.13 21:33

На дадзены момант вядома, што адзін пратакол на Віталя Казака быў складзены пасля заявы дворніка мясцовага ЖЭСа паводле артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

АС belsat.eu

Стужка навінаў