У Берасці жанчына задушыла двухмесячнае дзіця


Берасцейскі абласны суд 31 кастрычніка вынес прысуд у крымінальнай справе пра забойства двухмесячнай дзяўчынкі.

Як паведамляе БелТА, суд прызнаў 28-гадовую замежніцу, якая навучаецца ў адным з мясцовых вну, вінаватай у забойстве бездапаможнага дзіцяці. Ёй прызначаныя 12 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
У Берасці на беразе ракі знайшлі цела немаўляці. Маці затрымалі
2019.05.16 17:50

Сігнал пра магчымае злачынства праваахоўнікі атрымалі з установы аховы здароўя. Медыкі паведамілі, што 17 сакавіка ў іх нарадзіла дачку 28-гадовая жанчына, і што цяпер месцазнаходжанне дзіцяці невядома. Працаўнікамі міліцыі на беразе вадаёму знайшлі цела дзяўчынкі, загорнутае ў прасціну.

Паводле следства, 10 траўня жанчына, не жадаючы выконваць бацькоўскія абавязкі, у кватэры свайго знаёмага перакрыла дыхальныя шляхі дзяўчынкі, ад чаго тая памерла. Пасля гэтага маці схавала цела дзіцяці.

Hавiны
Забойцу 8-месячнай дзяўчынкі прысудзілі да расстрэлу. Ягонай супольніцы далі 25 гадоў
2019.10.25 16:12

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў