У Берасці затрымалі актывіста кампаніі супраць акумулятарнага заводу Дзмітрыя Бекалюка


Актывіст Зміцер Бекалюк. Фота – «Белсат»

У Берасці міліцыянты затрымалі аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу АКБ Дзмітрыя Бекалюка. Пра гэта паведаміў у сваім Facebook блогер Аляксандр Кабанаў.

Актывіста, які выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка затрымалі міліцыянты і даставілі ў Ленінскі РАУС Берасці. Прычыны затрымання міліцыянты не паведамляюць.

У Берасці шэраг актывістаў, сярод якіх і Дзмітрый Бекалюк, актыўна выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Гараджане лічаць, што выкіды з заводу пашкодзяць іхнаму здароўю і навакольнаму асяроддзю. Яны выходзяць на пратэсты – «кармленне галубоў» – кожную нядзелю з лютага 2018 году. Падчас апошняй акцыі, якая была 12 красавіка на галоўную плошчу ў горадзе выйшлі каля 200 чалавек.

СК belsat.eu

Стужка навінаў