У Берасці праціўнікі заводу АКБ зладзілі чарговую акцыю


На галоўнай плошчы ў Берасці традыцыйна ў нядзелю сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Гэтым разам, паводле праваабаронцаў, выказаць сваю пазіцыі выйшлі каля 130 асобаў, паведамляе naviny.by.

Міліцыянты праз гукаўзмацняльнікі папярэджвалі людзей на плошчы пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Але, нягледзячы на запалохванні, мітынгоўцы прайшліся па цэнтральных вуліцах Берасця да кінатэатру «Беларусь».

Шэсце па цэнтру Берасця на знак пратэсту супаць заводу АКБ.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Кандыдаты ў дэпутаты, сярод якіх праціўнік будаўніцтва заводу Уладзімір Мароз, а таксама старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, заявілі на плошчы, што галоўным момантам іх агітацыйнай кампаніі стане пытанне спынення дзейнасці заводу па вытворчасці АКБ каля абласнога цэнтру.

Кандыдаты маюць намер зладзіць некалькі мітынгаў, падчас выбарчай кампаніі, каб чарговы раз падняць пытанне экалогіі.

Акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» выпускае свінцова-кіслотныя акумулятарныя батарэі. Вытворчасць пабудавана паблізу абласнога гораду. Актывісты выявілі, што завод будуецца з парушэннямі. Гараджане лічаць, што прадпрыемства пагражае экалогіі і здароўю людзей. Улады гораду летам прыпынілі дзейнасць заводу, кіраўніцтва кампаніі апынулася за кратамі. Тым не менш пазней завод прайшоў экалагічную экспертызу і цяпер працуе.

Hавiны
У справе акумулятарнага заводу пад Берасцем КДБ арыштаваў двух чыноўнікаў Мінпрыроды
2019.09.03 14:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў