У Берасці працаўніка Транспартнай інспекцыі падазраюць у атрыманні $ 5 хабару


Супрацоўнікі АБЭЗ Ленінскага РАУС Берасця разам з байцамі АМАП затрымалі супрацоўніка Транспартнай інспекцыі 1960 году нараджэння.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучэнка.

Затрыманне праводзілася ў першай палове дня 11 траўня побач з пунктам пропуску «Казловічы». Праваахоўнікам паступіла інфармацыя, што за неправядзенне праверкі фігурант атрымаў ад грамадзяніна Польшчы $ 5 у якасці хабару.

Упраўленне Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці ў адносінах да падазраванага распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару). Мужчыну затрымалі, яму пагражае да 7 гадоў зняволення.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА (фотаздымак БелТА)

Стужка навінаў