У Берасці не захацелі рэгістраваць арганізацыі праціўнікаў заводу АКБ

Прадстаўнікам арганізацыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасця, якая атрымала назву «ЭкаБерасце», адмовілі ў афіцыйнай рэгістрацыі. Пра гэта ім паведамілі 24 ліпеня, перадае радыё «Свабода».

Праціўнікі акумулятарнага заводу будуць балатавацца ў парламент

Пісьмовай адмовы актывісты пакуль не атрымалі, але вусна ім паведамілі, што арганізацыю не зарэгіструюць з прычыны «немагчымых для выпраўлення недахопаў».

Устаноўчы сход арганізацыі адбыўся 26 траўня. Яе сузаснавальнікамі сталі 12 чалавек. 26 чэрвеня актывісты падалі дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму.

Паводле статуту, асноўнай мэтай арганізацыі ёсць падтрыманне, дапамога і прыцягненне грамадскасці да вырашэння экалагічных праблемаў, абарона правоў і свабодаў чалавека.

Берасцейскі акумулятарны завод зноў не прайшоў экалагічную экспертызу

Між тым 20 ліпеня стала вядома, што завод АКБ, супраць якога выступаюць мясцовыя жыхары, ужо ў трэці раз не здолеў прайсці экалагічную экспертызу.

МГ belsat.eu

Hавiны