На Вялікдзень у Берасці 280 асобаў выйшлі на акцыю супраць заводу АКБ

У Берасці гараджане пратэстуюць супраць заводу АКБ. Фота: Белсат

На галоўную плошчу Берасця на традыцыйнае «кармленне галубоў» 19 красавіка сабраліся каля 280 чалавек. Пратэстоўцы прайшліся калонай да кінатэатра «Беларусь». Акцыя адбылася без затрыманняў, паведаміў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

У Берасці гараджане пратэстуюць супраць заводу АКБ. Фота: Белсат

На традыцыйнае нядзельнае «кармлення галубоў» у Берасці сабраліся каля 280 чалавек. Гараджане, якія не згодныя з будаўніцтвам акумулятарнага заводу каля гораду, прайшліся шэсцем па вуліцы савецкай з заклікамі «Не заводу АКБ!», «Чыноўнікаў на нары!»

У Берасці гараджане пратэстуюць супраць заводу АКБ. Фота: Белсат

Раней міліцыянты затрымалі актывістаў Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Бекалюка і Змітра Андрасюка. Усе яны цяпер знаходзяцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС, у тым ліку і Аляксандр Кабанаў, якога даставілі з Пінску, распавёў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

«Я так думаю, што затрыманне актывістаў і спрыяла таму, што на галоўную плошчу выйшла такая вялікая колькасць людзей. Кожны год на праваслаўны Вялікдзень выходзіла вельмі мала людзей, каля 30 – 70 чалавек. А цяпер вельмі шмат», – распавёў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

У Берасці гараджане пратэстуюць супраць заводу АКБ. Фота: Белсат

У Берасці сотні чалавек пратэставалі супраць акумулятарнага заводу

 

СК belsat.eu

Hавiны