У Берасці хлопца не зарэгістравалі кандыдатам, бо ён вучыцца ў Варшаве


23-гадовы Уладзіслаў Сыса паведаміў у сваім «Instagram’е», што берасцейская выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі.

У дакуменце аб адмове камісія звяртае ўвагу на статус студэнта польскага ВНУ і адсутнасць пастаяннага пражывання на тэрыторыі Беларусі.



У выбарчым кодэксе сапраўды ёсць такая норма, але заканадаўства не акрэслівае, колькі дзён трэба адсутнічаць у Беларусі, каб страціць статус «пастаяннага» пражывання ў краіне.

Маладзён абскардзіў рашэнне камісіі.

Нагадаем, выбары ў парламент адбудуцца 17 лістапада.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў