Берасцейскі паб «Честная пинта» выпусціў адмысловае меню да 1 траўня.
Паб прапануе пакаштаваць на смак «Вячэру трактарыста», крэветкі «У матросаў няма пытанняў», «Ударніка працы», « Алімпіяду 80», халодную закуску «Главрыба» і гарачае «Абырвалг». З меню на кліентаў глядзяць Уладзімір Ленін і Іосіф Сталін – крывавыя савецкія дыктатары.
Атрымаць каментар кіраўніцтва пабу не ўдалося. «Честная пинта» адкрылася ў канцы мінулага году і карысталася папулярнасцю ў берасцейцаў. Цяпер жа паб рызыкуе страціць частку сваіх кліентаў.
СА, belsat.eu