У Белавежскай пушчы засталіся зімаваць некаторыя пералётныя птушкі

Адсутнасць снежнага покрыва і пераважныя плюсавыя тэмпературы дазволілі «перагледзець планы з адлётам у вырай» многім птушкам. Гэтак у лясах і вадаёмах Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» засталіся зімаваць многія пералётныя пярнатыя.

Навукоўцы Белавежскай пушчы заўважылі ў вадаёмах лебедзяў і качак, якія звычайна мігруюць у цёплыя краіны на зіму. На балотах і вадаёмах заўважылі шэрых чапляў, а 28 снежня ў пойме ракі Лясная паблізу вёскі Навіцкавічы адзначаны 2 асобіны вялікай белай чаплі.

З аднаго боку зімоўка птушак не зʼяўляецца чымсьці сапраўды фенаменальным. Справа ў тым, што ў апошнія гады павялічваецца колькасць гусей і шэрых журавоў на ўсходзе суседняй Польшчы, якія не вылятаюць на зіму. Акрамя таго раней адзінкавыя факты зімоўкі гусей і журавоў зафіксавалі і ў Белавежскай пушчы.

У той жа час, рэгістрацыі чыбісаў зʼяўляецца «сюрпрызам» для зімы.

Белавежская пушча ўвайшла ў топ 25 месцаў ад «National Geographic», якія варта наведаць

СК belsat.eu

Hавiны