У Белавежскай пушчы выявілі рэдкую прыродную з'яву


На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» паблізу вёскі Белая выявілі рэдкую прыродную зʼяву. Дзве сасны, якія растуць на адлегласці каля паўметра адна ад адной, зрасліся паміж сабою.

Дзве сасны зрасліся на вышыні.
Фота: npbp.by

Дзве сасны, якія растуць побач, зрасліся. Прычым гэта адбылося на вышыні каля 4-х метраў. Такая зʼява надзвычай рэдка сустракаецца ў прыродзе. Цяпер навукоўцы вывучаюць, што паслужыла прычынаю, каб два дрэвы стварылі адно.

Вядома, што ўзрост сосен складае каля 70 гадоў.

Hавiны
Белавежская пушча ўвайшла ў топ 25 месцаў ад «National Geographic», якія варта наведаць
2019.11.20 21:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў