Каля вёскі Вілы ў Камянецкім раёне жывёліна дапамагла археолагам.
Незвычайную гісторыю агенцтву БелТА распавёў Руслан Кніга, навуковы супрацоўнік нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
Цікава, што артэфакты былі знойдзены ў некалькіх метрах ад археалагічнага аб’екта «Вілы-2» – паселішчы эпохі мезаліту, неаліту, бронзавага веку і Сярэднявечча.
Пра незвычайную знаходку спецыялістам паведамілі мясцовыя жыхары. Чалавечыя парэшткі адправілі на экспертызу. Там пацвердзілі: фрагментам шкілету не менш за 300 гадоў.[/vc_column_text]
«Магчыма, ліса раскапала старажытны могільнік. Новыя знаходкі сведчаць, што культурны пласт гэтага аб’екта яшчэ не да канца вывучаны. Такім чынам, у далейшых археалагічных пошукаў ёсць перспектыва. Усе артэфакты будуць апісаныя і, па магчымасці, дапоўняць гістарычную экспазіцыю Музею прыроды нацыянальнага парку», – распавёў Руслан Кніга.
ДД