У Беластоку адбыўся пікет салідарнасці з Беларуссю. Фотафакт

26 чэрвеня ля беларускага консульства ў Беластоку прайшоў пікет супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Пікет салідарнасці ў Беластоку. Фота – belsat.eu
Пікет салідарнасці ў Беластоку. Фота – belsat.eu
Пікет салідарнасці ў Беластоку. Фота – belsat.eu

Арганізатары заклікалі выказаць салідарнасць з беларусамі, якія не пабаяліся пратэставаць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У акцыі прынялі ўдзел некалькі 150-200 чалавек.

Пікет салідарнасці ў Беластоку. Фота – belsat.eu
Пікет салідарнасці ў Беластоку. Фота – belsat.eu
Пікет салідарнасці ў Беластоку. Фота – belsat.eu

Акцыі салідарнасці адбываюцца на гэтым тыдні ў шмат якіх гарадах Еўропы і свету. Гэта рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі: масавыя затрыманні ўдзельнікаў мірных вулічных акцыяў, палітычна матываваныя арышт, запалохванне і гвалт у дачыненні апанентаў уладаў.

Падчас ланцугоў салідарнасці па ўсёй Беларусі затрымалі больш за 360 чалавек

ІІ belsat.eu

Hавiны