У Беларускім войску выявілі тры выпадкі заражэння каронавірусам

Ва Узброеных Сілах Беларусі ў траіх вайскоўцаў, якія праходзяць тэрміновую службу, тэкст на каронавірус даў станоўчы вынік. Пра гэта паведамляе БелТА.

Медыкі выявілі тры выпадкі заражэння COVID-19 сярод вайскоўцаў тэрміновай службы.

«На дадзены момант ва Узброеных Сілах у траіх вайскоўцаў тэрміновай службы тэст на каронавірус даў станоўчы вынік. Адзін выпадак – у салдата з 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтру ў Печах. Цяпер ён знаходзіцца ў Галоўным ваенным клінічным медычным цэнтры ў Менску. Яго стан медыкі ацэньваюць, як стабільны з тэндэнцыяй да паляпшэння. Яшчэ два выпадкі зарэгістраваныя ў вайскоўцаў тэрміновай службы ў Бабруйску, яны змешчаныя ў гарадскую цэнтральную больніцу. Вайскоўцы знаходзяцца ў здавальняючым стане і не маюць патрэбу ў падтрыманні лёгачнай дзейнасці», – распавяла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.

Вайскоўцы, якія зʼяўляюцца кантактамі першага ўзроўню, змешчаныя ў раённыя ізалятары. У іх узялі пробы на каронавірус і чакаюць рэзультатаў.

Па стане на 17 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 42 чалавекі.

Свята вясны, працы і пандэміі

СК belsat.eu

Hавiны