У беларускіх школах красленне перанеслі з 9 у 10 клас


Міністэрства адукацыі абнавіла навучальную праграму на 2019/2020 год.

Новаўвядзенні маюць спрасціць змест адукацыі, прывесці яго да ўзроставых пазнавальных магчымасцяў школьнікаў.

Днямі стала вядома, што ў абноўленай праграме не будзе крэслення. Паводле адмыслоўцаў у галіне адукацыі, гэта нанясе яшчэ большы ўдар па вучнях.

«9-ы клас няшчасны і так, да яго асаблівая ўвага прыцягнутая. Знікненне прадмету лічу вельмі дрэнным не толькі для тэхнічных спецыяльнасцяў, але для любых. Яно развівае прасторавае мысленне, абагульняе веды пра геаметрыю, матэматыку. Я ў шоку», – распавяла belsat.eu настаўніца Ганна Севярынец.

Таксама пытанне і з дадатковымі гадзінамі для настаўнікаў.

«Я таксама падумала пра педагогаў. Акрамя чарчэння яны выкладаюць сусветную мастацкую культуру і працу, таму для іх гэта істотная страта. Гадзінаў і так не хапае, заробак залежыць ад колькасці гадзінаў. Гэта катастрофа».

Цікава, што ў тлумачэнні да плану чыноўнікі пішуць, што красленне на 2019-2020 навучальныя гады будзе перанесена з 9-га ў 10-ты клас. То бок без прадмета вучні не застануцца, але будуць вывучаць яго ў іншай класе.

Аб’ектыў
Беларуская моладзь з замежнаю адукацыяй усё радзей вяртаецца на радзіму
2019.03.30 21:34

ДР belsat.eu

Стужка навінаў