У беларускіх крамах пачнуць прадавацца маскі і антысептыкі

Такое пастанаўленне было апублікавана на старонцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Зараз маскі і антысептыкі можна будзе набыць не толькі ў аптэцы, але і ў звычайных крамах. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абавязала беларускія крамы прадаваць маскі і антысептыкі.

Гэта было зроблена, каб «без перапынкаў забяспечыць беларусаў сродкамі абароны ад каронавіруснай інфекцыі».

Навукоўцы на хамяках даказалі эфектыўнасць масак супраць заражэння каронавірусам

Зараз у крамах будуць прадавацца сродкі абароны органаў дыхання, напрыклад, маскі і павязкі. Таксама ў продажы мусяць быць розныя дэзынфікуючыя сродкі: як для скуры, так і для апрацавання паверхняў.

Пастанаўленне пачало дзейнічаць ад 26 траўня.

КТ Belsat.eu

Hавiны