У Беларусі зарэгістравана больш за 64 тысячы выпадкаў каронавірусу


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 436 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 7 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 003 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 199 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 436 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 429 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 7 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 51 902 пацыента (+782).

Агулам было праведзена 1 078 267 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 16,8 % усіх тэстаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў