У Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі: МНС тлумачыць, як сябе паводзіць

Белгідрамет паведамляе, што 23 студзеня на ўсходзе краіны захаваецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с.

Праз моцны і парывісты вецер Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне ў Беларусі на сераду і чацвер. Узровень небяспекі – аранжавы. Вецер – да 15-20 м/с.

У МНС адзначаюць, што максімальныя паказнікі хуткасці ветру – гэта 15-24 м / с. Пры такім узроўні існуе небяспека:

– пашкоджання лініяў сувязі і электраперадач;

– адключэнне электрычных падстанцыяў, электраэнергіі;

– пашкоджанне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў;

– падзенне дрэў.

У МНС рэкамендуюць прыбраць гаспадарчыя рэчы са двара і балконаў, абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду жыллю. Аўтамабіль трэба пакінуць у гаражы, а пры адсутнасці гаражу – паркаваць машыну далей ад дрэваў і слаба ўмацаваных канструкцыяў.

Падчас знаходжання на вуліцы ратавальнікі раяць абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам. Таксама варта пазбягаць дрэў і разнастайных збудаванняў павышанага рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, лініяў электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў).

У МНС таксама паведамляюць, што 22 студзеня праз моцны вецер да 21 м / с пашкоджаныя дахі будынку сельскагаспадарчага прадпрыемства «Язерскі» ў вёсцы Доўгая Магілёўскай вобласці і будынку гаража на тэрыторыі ААТ «Шчорсы» ў вёсцы Казенныя Лычыцы Гарадзенскай вобласці. Пацярпелых няма.

Пашкоджанні ў выніку моцнага ветру. Фота – mchs.gov.by/glavnoe/294661/
Пашкоджанні ў выніку моцнага ветру. Фота – mchs.gov.by/glavnoe/294661/

Паводле «Белэнерга» цягам содняў на тэрыторыі Беларусі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 239 населеных пунктаў. Па стане на 06:00 23 студзеня застаюцца без электразабеспячэння 11 населеных пунктаў.

ІІ belsat.eu

Hавiны