У Беларусі зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла


Цягам мінулага дня ў нашай краінеізноў ўсталяваныя рэкорды цяпла. Анамальна цёплае надвор’е зафіксаванае на дзесяці метэастанцыях. Тэмпература вышэй за кліматычную норму склала 7-10 градусаў, паведамляецца на сайце meteoinfo.by.

6 лістапада чакаецца хмарнае неба, па большай частцы краіны пройдуць дажджы. Цягам дня тэмпература паветра складзе ад 8 да 13 градусаў цяпла, па Гомельшчыне слупкі тэрмометраў падымуцца нават да 15 вышэй за нуль.

У Менску чакаецца воблачнае надворʼе. Часам дождж (верагоднасць ападкаў 80-90 %). Тэмпература паветра раніцай ад 8 да 10 цяпла, днём паветра прагрэецца да 11 вышэй за нуль.

Аб’ектыў
Пабітыя тэмпературныя рэкорды па ўсёй Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў
2019.10.21 22:38

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў