У Беларусі з’явіцца грузінскі «Аграхаб»

Беларусь і Грузія створаць сумеснае прадпрыемства па зборцы беларускіх трактароў у Грузіі. Гэта рашэнне было прынята па выніках сустрэчы віцэ-прэмʼера ўрада Беларусі Міхаіла Русага з прэмʼер-міністрам Грузіі Мамука Бахтадзе. Падтрыманнем гэтага праекту ў пытанні пошуку прыдатнага партнёра зоймецца Міністэрства Эканомікі Грузіі.

Падчас сустрэчы бакі таксама абмеркавалі і некаторыя іншыя перспектывы супрацы, такія як арганізацыя сумеснай вытворчасці па зборцы беларускіх ліфтаў у Грузіі. Так, было адзначана, што беларускія вытворцы ўжо могуць пастаўляць у каўказскую рэспубліку гатовыя ліфты. Аднак у гэтым пытанні існуюць некаторыя цяжкасці ў плане лагістыкі падобных паставак. Па гэтым пытанні бакі дамовіліся пра стварэнне адпаведнай працоўнай групы, якая ў бліжэйшыя два месяцы прапануе варыянты рашэння праблемы.

Таксама падчас перагавораў былі закрануты і пытанні адносна прыходу грузінскага бізнесу на тэрыторыю Беларусі. У прыватнасці, бакі дамовіліся аб выдзяленні ў Менску пляцоўкі пад узвядзенне крамы грузінскай прадукцыі. Пры гэтым крама будзе насіць спецыфічны фармат, так званы «Аграхаб» – у такім фармаце асноўны акцэнт робіцца на продаж натуральнай, свежай сельскагаспадарчай прадукцыі.

ЗША: Грузія, Украіна і «нават Беларусь» – бастыёны супраць расейскага неаімперыялізму

СК, belsat.eu, паводле findirector.by

Hавiны