У Беларусі з’явіцца амбасадар ЗША

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з амерыканскай дэлегацыяй на чале з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам, паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас сустрэчы беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскую дэлегацыю пра адмену абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску, якая дзейнічалі з 2008 года. Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў надзею, што гэты крок будзе спрыяць далейшай нармалізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі.

Бакі таксама абмеркавалі актуальны стан беларуска-амерыканскіх дачыненняў і абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Юры Губарэвіч, старшыня Руху «За Свабоду», паведамляе ў сваім Фэйсбуку, што пасля працяглай адсутнасці ў Беларусі з’явіцца амбасадар ЗША. МЗС прыняў афіцыйнае рашэнне.

Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусі з’явіцца амбасадар ЗША. МЗС прыняў афіцыйнае рашэнне.

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Poniedziałek, 4 marca 2019

 

Беларусь атрымала ад ЗША лекаў на два мільёны долараў

СК, belsat.eu

Hавiны