У Беларусі з'явілася новая невядомая свіная інфекцыя?


Пра хваробу жывёлінаў у Ганцавіцкім раёне Берасцейшчыны піша мясцовае выданне «Ганцавіцкі час».

Паводле газеты, вяскоўцы вымушаныя павальна забіваць сваіх свіней. Першымі забілі сваю жывёлу жыхары вёсак Лактышы, Чудзін і Будча. Потым хвароба перакінулася ў Люсіна, Кукава і Хатынічы. Лакалізаваць небяспечнае захворванне не ўдалося.

У розных месцах расклееныя ўлёткі з інфармацыяй пра прыкметы АЧС і меры засцярогі, аднак невядома, ці карыстаюцца гэтым людзі. Інфекцыя працягвае распаўсюджвацца далей і ніякая дэзынфекцыя ёй не перашкода, піша аўтар артыкулу.

У ветслужбе раёну кажуць, што свінні хварэлі заўсёды, а цяпер сітуацыя крыху палепшылася. Хваробу ветэрынары вызначыць не могуць, а дэзынфекцыю праводзяць для прафілактыкі.

«Інфармацыі вельмі мала наконт усяго гэтага, усе маўчаць, шмат хто баіцца казаць праўду. На нашай вуліцы людзі амаль усіх свіней пад нож пусцілі! Асабіста я да іх (у ветлячэбніцу) не звярталася. Лячылі жыўнасць, але лячэнню не паддаецца, пераканалася ў гэтым сама», – распавяла часовая выканаўца абавязкаў раённага ветэрынарнага лекара Ірына Буйкевіч.

ДР belsat.eu паводле ganc-chas.by

Стужка навінаў