У Беларусі з 1 ліпеня даражэюць цыгарэты

Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі апублікавала новыя кошты на цыгарэты, якія будуць дзейнічаць з 1 ліпеня.

Гэтак, на 1 кап. даражэюць два віды цыгарэт LD Club, на 2 кап. – цыгарэты «Карона» і «Форт», на 4 кап. – «Магнат», «Менск», «Прэм’ер», некаторыя віды NZ і Queen.

Дазволіць больш «Табакерак», каб скараціць паленне цыгарэтаў?

На 5 кап. вырастуць кошты на Pall Mall Demi Blue і Pall Mall Demi Azure, некаторыя віды Monte Carlo і Camel, Winston XS Purple Impulse, на 10 кап. – Davidoff.

Ад 6 да 10 кап. складзе падаражэнне цыгарэт Winston Super Slims, ад 1 да 6 кап. – Sobranie.

На Br1 падаражэюць Sobranie Colours.

МГ belsat.eu

Hавiны