У Беларусі выраслі кошты на газ


Максімальныя кошты на вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя газы для камунальна-бытавога спажывання выраслі. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, максімальны кошты за адну тону газу для арганізацыяў, якія ўваходзяць у склад «Белпалівагаз», на ўмовах «франка-адпраўлення» (у кошт акрамя выдаткаў на вытворчасць уключаюць транспартныя выдаткі) складзе 416,75 рублёў (раней – 400,82 рублёў), на ўмовах «франка-склад арганізацыі-вытворцы» (умова ўгоды прадугледжвае дастаўку тавару пастаўніком) – 415,5 рублёў (раней – 399,62 рублёў). Што датычыцца адпускных коштаў на такі газ для арганізацыяў, што не ўваходзяць у склад «Белпалівагаза», то яна фармуецца з улікам кан’юнктуры рынку.

Выраслі кошты і на газ, якім запраўляюць балоны. Цяпер адна тона каштуе 439,27 рублёў (раней было 422, 48 рублёў за адну тону)

Пастанова не распаўсюджваецца на звадкаваны газ, які рэалізуецца грамадзянам.

Аб’ектыў
Лукашэнка дазволіў ураду перапісаць газавыя кантракты з Расеяй
2020.01.25 22:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў