У Беларусі выпусцілі вопратку на падтрыманне незалежнасці


Новая мадэль ад «LSTR Adzieńnie».
Фота: nstagram.com/lstr_adziennie

Беларускі брэнд «LSTR Adzieńnie» выпусціў вопратку з мэтаю падтрымаць дзяржаўную незалежнасць краіны.

«Ад свайго пачатку, ад стварэння «LSTR Adzieńnie», незалежнасць нашае краіны, яе культура і гісторыя былі і застаюцца бясспрэчнымі каштоўнасцямі і прадметамі натхнення», – гаворыцца ў паведамленні брэнду ў Instagram.

У паведамленні падкрэсліваецца, што страта незалежнасці праз «паглыбленыя інтэграцыі» можа перакрэсліць усе высілкі апошняга стагоддзя па стварэнні незалежнай Беларусі.

Фотаздымкі новай мадэлі вопраткі зробленыя на фоне Купалаўскага тэатру ў Менску, дзе ў 1917 годзе адбыўся Першы Ўсебеларускі з’езд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў