У Беларусі ўвялі новыя правілы для кіроўцаў грузавікоў, што перасякаюць краіну


Саўмін Беларусі вызначыў новыя правілы для дальнабояў, якія транзітам перасякаюць нашую краіну. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле пастановы ўраду, кіроўцы, якія транзітам перамяшчаюцца праз Беларусь, павінныя рухацца толькі па рэспубліканскіх дарогах. Прыпынак для адпачынку дазваляецца ў вызначаных месцах. Пры гэтым кіроўцы мусяць пакінуць тэрыторыю нашай краіны цягам содняў. У асобных выпадках, напрыклад, аварыя, замена аўтамабіля, ці перавалка грузу, гэты тэрмін можа быць павялічаны.

У пастанове таксама адзначаецца, што кіроўцы падчас прыпынку не могуць пакідаць тэрыторыю стаянкі.

Hавiны
Праца ў самаізаляцыі. Як даюць рады дальнабойнікі?
2020.04.07 14:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў