У Беларусі ўвялі дзяржрэгуляванне коштаў на туалетную паперу, кансервы, мыла і запалкі


Урад павялічыў пералік сацыяльна значных тавараў, на якія распаўсюджваецца дзяржаўнае рэгуляванне коштаў, паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Паводле пастановы Саўміну, у пералік сацыяльна значных тавараў, на якія дзяржава будзе кантраляваць кошты, унесеныя кансервы, сухое малако, кава, мыла, туалетная папера, запалкі, гігіенічныя сродкі і нават вада.

Раней Савет міністраў прыняў пастанову, паводле якой цэны не павіныя расці больш як на паўадсотка ў месяц.

Аб’ектыў
Гандаль ва ўмовах пандэміі
2020.04.02 22:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў