У Беларусі ўдакладнілі, каго з каронавірусам будуць шпіталізаваць

Міністэрства аховы здароўя сваім загадам ад 1 лiпеня № 690 удакладніла, каго з пацыентаў з COVID-19 будуць класці ў шпіталь.

Цяпер шпіталізаваць у больніцу будуць у выпадках сярэднецяжкай і цяжкай формы захворвання на COVID-19 (або падазрэння на яе) пры наяўнасці фактараў рызыкі або неабходнасці прызначэння гідроксіхларахіну, а таксама ў выпадку вострага рэспіраторнага дыстрэс-сіндрому з інфекцыяй COVID-19.

Колькасць інфікаваных каронавірусам у свеце набліжаецца да 11,5 млн чалавек

Сярэднецяжкая форма захворвання ўключае наяўнасць няцяжкай формы пнеўманіі, калі адсутнічаюць дыхальная недастатковасць і прыкметы парушэння працы ўнутраных органаў. Пры гэтым у парадку свядомасць, частата дыхальных рухаў не перавышае 22 за хвіліну, а колькасць сардэчных скарачэнняў большая за 55 і меншая за 110 удараў сэрца за хвіліну. Таксама няма болі ў грудной клетцы і харкання крывёй. Працэнт насычэння крыві кіслародам не менш як 95, а сісталічны артэрыяльны ціск перавышае 90 мм ртутнага слупка. Да сярэднецяжкай формы можа адносіцца таксама ВРВІ з тэмпературай вышэй за 38,5 градуса з кашлем і слабасцю.

Абцяжарваюць пнеўманію ў пацыентаў з інфекцыяй СОVID-19 узрост старэйшы за 55 гадоў і наяўнасць такіх захворванняў, як марбіднае атлусценне (індэкс масы цела больш або роўны 40), цукровы дыябет, хранічная кардыяваскулярная паталогіі з сардэчнай недастатковасцю, хранічная паталогія лёгкіх (бранхіяльная астма, хранічная абструктыўная хваробы лёгкіх, бронхаэктатычная хвароба, мукавісцыдоз), злаякасныя новаўтварэнні, захворванні, якія лечаць імунасупрэсіўнымі, глюкакартыкоідныя лекамі, трансплантацыя салідных органаў або касцянога мозгу, ВІЧ, сухоты, вірусны гепатыт, анкагематалагічныя і сістэмныя захворванні злучальнай тканіны.

Астатнім пацыентам раяць лекавацца ўдома.

У футбалістаў «Гарадзеі» знайшлі каронавірус

Паводле папярэдняга загаду № 615 ад 5 чэрвеня, шпіталізавалі пацыентаў з пнеўманіяй з інфекцыяй COVID-19 або падазрэннем на яе або вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам з каронавіруснай інфекцыяй. Ступень цяжкасці пнеўманіі ў спалучэнні з COVID-19 не ўдакладнялася.

МГ belsat.eu

Hавiны