У Беларусі скасавалі талоны да пасведчання кіроўцы і сертыфікаты праходжання тэхагляду

Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ № 492, якім змяніў пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюць дзяржаўныя органы ды іншыя арганізацыі па заяве грамадзянаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны.

Дакумент адмяняе неабходнасць афармляць талон да пасведчання кіроўцы і сертыфікат праходжання тэхагляду транспартных сродкаў, рэгламентуе выдачу міжнароднага пасведчання кіроўцы.

Скарачаюцца тэрміны выканання працэдураў пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, уводзіцца бестэрміновы тэрмін дзеяння рашэння аб прызнанні жылога памяшкання не адпаведным санітарным і тэхнічным патрабаванням (зараз гэта 6 месяцаў).

Лукашэнка падпісаў указ пра рост камунальных тарыфаў

Указ спрашчае пастаноўку грамадзянаў на консульскі ўлік. Скасоўвае збіранне платы за рэгістрацыю замежнікаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, калі яны звяртаюцца праз адзіны партал электронных паслуг.

У падатковыя органы па шэраг адміністрацыйных працэдураў цяпер можна будзе звяртацца з копіяй пашпарту. Гэта дазволіць падаваць заявы ў электронным і пісьмовым выглядзе, не наведваючы падатковыя органы асабіста.

Апроч таго, дакумент прадугледжвае шэраг іншых навацыяў.

МГ belsat.eu

Hавiны