У Беларусі штогод рэгіструюць больш за 1100 выпадкаў раку шчытападобнай залозы


Пра гэта паведаміў галоўны лекар Менскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Уладзімір Каранік, паведамляе БелТА.

Паводле яго, сярод дзяцей і падлеткаў рэгіструецца да 10 выпадкаў у год. За 15 гадоў да аварыі на Чарнобыльскай АЭС захворванне было зафіксавана ў 19 дзяцей – па 1-2 выпадкі ў год. Пасля аварыі ў першыя 14 гадоў было зафіксавана больш за 800 выпадкаў.

Інтерв’ю
«Напэўна, хацелася жыць». Як каханне выратавала ліквідатара Чарнобыльскай аварыі
2019.04.25 13:58

«Дзякуючы сучасным метадам як хірургічнага лячэння, гэтак і ядзернай медыцыны мы ні аднаго з гэтых дзяцей мы не страцілі», – сказаў ён.

Уладзімір Каранік адзначыў, што на сёння дзень захворванне сярод дзяцей і падлеткаў рэзка знізілася, але дааварыйнага ўзроўню дасягнуць пакуль не ўдалося.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў