«Адбыў па прысудзе». Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох асобаў, расстралялі


Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Жыльнікава. Пра гэта каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджанага, піша сайт праваабарончага цэнтру «Вясна». Лёс другога фігуранта справы – Вячаслава Сухаркі – невядомы.

30 траўня адвакатка была на спатканні з Аляксандрам Жыльнікавым, дзе яны складалі скаргу ў Генеральную пракуратуру на разгляд справы па зноў адкрытым абставінам. Сёння, 13 чэрвеня, адвакатка накіравалася ў СІЗА №1, каб працягнуць працу па скарзе, аднак, там ёй сказалі, што Аляксандр Жыльнікаў «убыл по приговору». Адвакатка ўдакладніла, ці азначае гэта, што ён расстраляны? На што атрымала пацверджанне гэтай інфармацыі.

  • Нагадаем, у снежні 2015 году ў Менску здарылася трагедыя – у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла правучыць суперніцу. Выканаўцы (Вячаслаў Сухарко і Аляксандр Жыльнікаў) перастараліся – адбылося забойства выбранніцы хлопца і яго самога. А адразу пасля затрымання стала вядома, што мужчыны таксама датычныя да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.
  • 29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра Жыльнікава. Спачатку мужчына атрымаў пажыццёвы тэрмін, але пасля паўторнага разгляду справы Менскім гарадскім судом прысуд быў заменены на смяротнае пакаранне.
  • Amnesty International выступіла з заклікам да людзей з усяго свету напісаць беларускім уладам, каб спыніць расстрэлы Аляксандра Жыльнікава і Вячаслава Сухаркі, абвесціць мараторый на выкананне смяротных прысудаў і замяніць усе смяротныя прысуды пазбаўленнем волі.
Hавiны
Чарговы смяротны прысуд выкананы ў Беларусі
2018.11.27 19:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў