У Беларусі пройдуць дажджы і пахаладае


23 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Удзень месцамі, а па Берасцейскай і Віцебскай вобласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная ў сярэдзіне дня 21-26 градусаў.

Паводле Белгідрамету, 24 траўня ноччу ў асобных раёнах, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 10-15 градусаў, максімальная ўдзень 17-24, у Гомельскай вобласці да 27 градусаў.

25 траўня на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер паўночны, удзень з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 10-15 градусаў, па паўночным захадзе 7-9, максімальная ўдзень 17-23.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў