У панядзелак, 29 ліпеня, месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы. Удзень пры навальніцах у асобных раёнах вецер узмоцніцца парывамі да 15-20 метраў за секунду. Месцамі па поўдні краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў.
У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведамілі ў Белгідрамеце.
Агулам чакаецца пераменная воблачнасць.
У Менску пераменная воблачнасць. Месцамі ў горадзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70 %), магчымая навальніца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра ўдзень 24-26 градусаў, увечары 19-21.
МГ belsat.eu