У Беларусі прайшлі парламенцкія выбары. Хроніка 11 верасня


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/v7m9CotaVeE”][vc_column_text]Амаль паўтысячы кандыдатаў змагаліся за права стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Участкі для галасавання зачыніліся а 20:00. Ідзе падлік галасоў.[/vc_column_text][vc_column_text]05:13

Выбарчы ўчастак, буфет і п’яныя выбарнікі

Размова з Уладзімірам Навасядам, падчас онлайну «Выбары 2016»

Журналісты «Белсату» патрапілі ў аварыю падчас онлайну

22:34

Выбарчы вечар у студыі «Белсату». Частка 3[/vc_column_text][vc_column_text]22:34

Выбарчы вечар у студыі «Белсату». Частка 3[/vc_column_text][vc_column_text]22:19

Выбарчы вечар у студыі «Белсату». Частка 2[/vc_column_text][vc_column_text]Выбары ў парламент за 1 хвіліну. Відэаролік «Белсату»:

[/vc_column_text][vc_column_text]У Беларусі затрыманні назіральнікаў, выдаленне іх з выбарчых камісіяў, праваабаронцы кажуць пра фальсіфікацыі, дакідванне бюлетэняў, выбарчыя «каруселі», напад міліцыянта на назіральніцу, агрэсія назіральніка ў бок лідара АГП Анатоля Лябедзькі, да актывістаў ломіцца міліцыя, а афіцыйнае агенцтва БелТА паведамляе пра «святочныя і культурныя» выбары.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]21:45

Выбарчы вечар у студыі «Белсату». Частка 1[/vc_column_text][vc_column_text]20:20

Затрымалі назіральніка Пятра Маркелава, спачатку выдаліўшы з участку № 347 Сухараўскай выбарчай акругі № 101 у Менску, паведаміў у «Фэйсбуку» намеснік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец.

«Пятро патрабаваў, каб падазроныя асобы (якія зʼявіліся для галасавання – рэд.) паказвалі, дзе яны прапісаныя. А цяпер уся камісія прагаласавала, каб выдаліць усіх назіральнікаў і журналістаў, прысутных на ўчастку», – напісаў спадар Лагвінец.

Старшынём выбарчага ўчастку № 347 у Менску зʼяўляецца вядомы бізнесовец Павел Тапузідзіс.

20:10

На ўчастку № 351 па 101 Фрунзенскай акрузе выдалілі назіральніка, галоўнага рэдактара онлайн-часопіса Idea.by Рыгора Астапеню. Старшыні камісіі не спадабалася, што назіральнік выкарыстоўвае тэлефон для фота і відэаздымкі. Спадара Астапеню змусіў пакінуць выбарчы ўчастак міліцыянт. Што гэтак ахоўваюць ад вачэй назіральнікаў ды камер – застаецца невядомым.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]А 20:00 закончылася галасаванне. Пачынаецца падлік галасоў.

17:50

Назіральнік з Сацыяльна-спартовай партыі накінуўся на Анатоля Лябедзьку ды згадзіўся, што яго можна назваць «бандзюганам» – больш тут.

Відэаонлайн скончаны.

17:10

«Здаецца, кошты і зніжаныя, але для людзей усё роўна дорага», – адзначыла ў размове з Belsat.eu буфетчыца, якая працуе на выбарчым участку ў менскай Серабранцы.

16:45

Актывісты з Берасця кажуць, што за імі другі дзень сочыць міліцыя і невядомыя ў цывільным. Падрабязнасці па спасылцы.

16:20

«Паводле звестак назіральнікаў, разыходжанне паміж рэальнай яўкай і яўкай, якую напісалі камісіі, складае 5547 бюлетэняў», – заявіў у эфіры «Белсату» кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч.

16:05

На выбарчых участках у Берасці, якія наведалі нашы журналісты, было нешматлюдна. Галасуюць пераважна пенсіянеры.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Як і падчас папярэдняй выбарчай кампаніі, у школьных буфетах, прадаюць алкаголь. Гэта – парушэнне беларускага заканадаўства, але на адзін дзень на законы заплюшчваюць вочы. У продажы – недарагая гарэлка і айчыннае піва айчыннай вытворчасці. Прагаласаваўшы, грамадзяне пераходзяць у буфет, дзе актыўна спажываюць яго пад прыгатаваныя закускі. Але такой весялосці як на мінулых прэзідэнцкіх выбарах зноў жа не назіраецца. На кожным участку можна сустрэць адмыслова створаныя інсталяцыі з гародніны, садавіны і сала. А самая папулярны ў гэтым годзе гародніна – кабачок.[/vc_column_text][vc_single_image image=”282833″ img_size=”large”][vc_column_text]СА

14:20

Фальсіфікацыі ў Баранавічах. Сяргей Гоўша і Мікалай Чарнавус-старэйшы, якія сочаць за выбарамі ў Баранавічах, паведамілі, што яны ўпэўненыя, што звесткі аб колькасці людзей, якія датэрмінова прагаласавалі на адным з участкаў гораду, завышаныя амаль у тры разы.

Паводле падліку Сяргея Гоўшы, назіральніка ад Беларускага Хельсінскага камітэта, у першы дзень прагаласавалі датэрмінова 30 чалавек, у другі – 44, у трэці – 67, у чацвёрты – 72, усяго – 213 чалавек.

«Паводле звестак участковай камісіі, за чатыры дні прагаласаваў 561 чалавек, то бок у 2,6 разы больш», – кажа Гоўша.

Назіральнік звярнуўся з заявай пра парушэнне ў Следчы камітэт.

Мікалай Чарнавус-старэйшы, які назірае за ходам галасавання на гэтым жа участку, кажа, што паведаміў пра сітуацыю ў ЦВК і пракуратуру, а таксама назіральнікам ад АБСЕ.

14:10

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, на 12:00 яўка выбарцаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання склала 42,3 %.

У Берасцейскай вобласці прагаласавала 38 % выбарцаў, Віцебскай – 48,27 %, Гомельскай – 47,74 %, Гарадзенскай – 43,92 %, Менскай – 41,59 %, Магілёўскай – 47,14 %, Менску – 33,48 %, за межамі Беларусі – 39,38 %.[/vc_column_text][vc_single_image image=”282626″ img_size=”large”][vc_column_text]

13:55

А 16:00 паводле менскага часу «Белсат» пачне наўпроставую відэатрансляцыю з выбарчых участкаў. А 21:00 у студыі «Белсату» мы падвядзем першыя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Эксперты і палітыкі разам з нашымі карэспандэнтамі з розных куткоў краіны ды вядоўцамі студыі Вольгаю Жарнасек і Валерам Руселікам абмяркуюць выбарчую кампанію 2016 года.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=g_OrU4Votig”][vc_column_text]

13:13

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына на сустрэчы з журналістамі заявіла пра «спакойную абстаноўку на выбарчых участках» на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны.

«Паводле першых водгукаў мы ведаем, што абстаноўка на выбарчых участках добразычлівая, працуюць буфеты, грае музыка», – сказала яна.

«Усе выбарчыя ўчасткі знаходзяцца ў цэласці і захаванасці», – падсумавала Ярмошына першыя гадзіны асноўнага дня галасавання.

11:46

Паводле словаў берасцейскага грамадскага актывіста Дзяніса Турчаняка, міліцыянты не даюць яму ды іншым актывістам праходу цягам двух дзён.

«Каля маёй працы стаяць дзве машыны з супрацоўнікамі», – паведаміў Турчаняк у размове з «Белсатам».

[/vc_column_text][vc_column_text]

10:45

Раніцай да Артура Фінькевіча, даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Віктара Янчурэвіча, цягам двух гадзінаў спрабавалі ўварвацца ў кватэру людзі ў цывільным.

«Відавочна, што хочуць затрымаць за пададзеныя скаргі!», – напісаў былы палітвязень у фэйсбуку.

Толькі што ў размове з «Белсатам» Фінькевіч паведаміў, што няпрошаныя госці з’ехалі, і ён ужо змог выйсці з хаты.[/vc_column_text][vc_column_text]

10:33

Кампанія «Праваабаронцы назіраюць за выбарамі» просіць паведамляць пра парушэнні на выбарах – незаконны ўкід бюлетэняў або замену бюлетэняў – на гарачую лінію.[/vc_column_text][vc_single_image image=”282427″ img_size=”large” add_caption=”yes”][/vc_column][/vc_row]


11 верасня – апошні і асноўны дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сёлетнюю парламенцкую кампанію вылучае тое, што галасаванне пройдзе ў адзін тур. Каб выбары адбыліся, у галасаванні павінна ўзяць удзел больш за палову выбарнікаў акругі – то бок, мінімум 50 % + 1 чалавек.

Палова неабходнай яўкі была набраная ўжо пасля чацвёртага дня датэрміновага галасавання.

Дэпутатам стане кандыдат, які атрымае проста найбольшую колькасць галасоў выбарцаў, што ўзялі ўдзел у галасаванні.

Галасаванне праходзіць на 110 выбарчых акругаў, якія падзеленыя на 6018 выбарчых участкаў. Яны будуць адкрытыя сёння цягам усяго дня – да 20:00. На ўчастках, арганізаваных у вайсковых частках, дамах адпачынку, шпіталях ды санаторыях, камісіі могуць закрыць іх раней – у выпадку, калі прагаласавалі ўсе, уключаныя ў ліст выбарцаў.

За дэпутацкія крэслы вядуць барацьбу 484 кандыдаты. За выбарамі назірае 827 міжнародных назіральнікаў з СНД, БДІПЧ АБСЭ, Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Парламенцкай асамблеі АБСЭ, дыпламатычнага корпусу і Шанхайскай арганізацыі супрацы.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў