У Беларусі павышаецца бюджэт пражыткавага мінімуму


З 1 траўня ў Беларусі вырасце бюджэт пражыткавага мінімуму да 246,78 рублёў. Змены прадугледжаныя пастановай Міністэрства працы № 38.

Новы памер бюджэту захаваецца да канца ліпеня 2020 году.

Апошні раз гэтую лічбу пераглядалі з 1 лютага, калі яна склала 239,87 рублёў.

Прыбаўка да пенсіяў і дапамогі ад дзяржавы складзе 6, 91 рублёў.

Прапарцыйна росту бюджэту пражыткавага мінімуму зменяцца: памеры мінімальных працоўных пенсіяў, сацыяльных пенсіяў, даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама надбавак да пенсіяў і павышэнняў пенсіяў асобным катэгорыям пенсіянераў, дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

КА belsat.eu

Стужка навінаў