У Беларусі павялічылася базавая арэндная велічыня


З 1 красавіка базавая арэндная велічыня павялічваецца з 16,9 да 17,85 рублёў, піша БелТА.

Такое рашэнне замацавана пастановай Саўміну ад 20 сакавіка.

Памер базавай арэнднай велічыні вызначаецца Саўмінам штогод з улікам інфляцыі за папярэдні год і дзейнічае з 1 красавіка бягучага году.

Арэндная плата можа быць зніжана, калі арэндадаўца прыменіць мінімальны каэфіцыент попыту або знізіць працэнт рэнтабельнасці памяшкання. Аднак змяніць усталяваны ў дамове арэнды каэфіцыент попыту можна па пагадненні бакоў і пасля ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі.

Hавiны
Бізнес заклікае ўрад неадкладна прыняць антыкрызісную праграму
2020.03.26 11:46

На сённяшні дзень у Беларусі падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы на тэрмін да 30 верасня 2020 года. Дакумент узгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі, але пакуль яшчэ не прыняты.

Базавая арэндная велічыня ўжываецца пры разліку памеру арэнднай платы за плошчы, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцыяў знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў