У Беларусі памерлі ад каронавіруса 97 чалавек, заразіліся – 15 828


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

На дзень 2 траўня ў Беларусі зарэгістравана 15 828 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, што складае 8,2 % ад колькасці тэстаў. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 911 чалавек. Агулам ад пачатку тыдня (з 27 красавіка) колькасць хворых на каронавірус у Беларусі вырасла на 4539 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 97 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 93 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 3117 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 195 430 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
Прадстаўніца ААН пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі: «Прыйшоў час для неадкладных і маштабных захадаў»
2020.04.28 13:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў