47 асобаў памерлі, лічбы інфікаваных каронавірусам ад пачатку эпідэміі мінздароўя не агучвае


За содні колькасць ахвяраў каронавірусу ў Беларусі павялічылася да 47, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. Напярэдадні афіцыйна паведамлялася пра 45 памерлых з каронавіруснай інфекцыяй. 86 чалавек у цяжкім стане.

За апошні дзень вырасла колькасць асобаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні. Паводле Мінаховы здароўя, па стане на 19 красавіка у шпіталях 3538 чалавек (18 красавіка паведамлялася пра 3282 чалавекі). Астатнія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні, або выпісаныя пасля праходжання лячэння. Але іх колькасць медыкі не агучваюць.

5-ая гарадская клінічная больніца ў Менску.
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Па стане на 19 красавіка ў Беларусі паправіліся і былі выпісаныя 494 пацыенты. Надалей пад асаблівай увагай медыкаў, у сувязі з цяжарам захворвання, знаходзяцца 86 асобаў. Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі сталі 47 чалавек.

Апошні раз статыстыку па колькасці інфікаваных Мінаховы здароўя агучыла 17 красавіка. Па стане на гэты дзень у Беларусі было зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 42 чалавекі. Але з 18 красавіка Мінаховы здароўя пачало даваць іншыя лічбы. Па стане на 18 красавіка, паводле афіцыйных падлікаў, у шпіталях на лячэнні 3 282 чалавекі, інфікаваных каронавірусам. Выздаравелі і былі выпісаныя са шпіталяў 458 асобаў. Інфекцыя забрала жыцці 45 чалавек. Верагодна, Мінаховы здароўя не ўключае ў агульную статыстыку тых, у каго пацверджаная каронавірусная інфекцыя, але праходзіць лячэнне дома.

  • Паводле дадзеных універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 19 красавіка ў свеце медыкі выявілі 2 329 539 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Колькасць ахвяраў інфекцыі за апошні дзень вырасла больш чым на пяць тысячаў. Агулам у свеце ад каронавірусу памерлі 160 717 чалавек.
Hавiны
Прыехалі аздаравіцца – вярнуліся з каронавірусам. Санаторыі ўсцяж працуюць падчас пандэміі
2020.04.18 08:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў