У Беларусі пачнуць вяшчанне шэсць замежных тэлепраграмаў. Усе яны не пра палітыку


Міністэрства інфармацыі выдала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі – тэлепраграмаў «Дом Кіно Прэміум», «Тайна», «Duck TV HD», «Duck TV», «Жывая планета» і «Матор ТВ».

Усе гэтыя праграмы не дэманструюць кантэнту грамадска-палітычнага зместу – яны спецыялізуюцца на мастацкай, дзіцячай, адукацыйнай і спартовай тэматыцы.

Дазвол Міністэрства інфармацыі выдала тэрмінам на 3 гады, паведамляюць у прэс-службе.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў