У Беларусі пачаўся збор подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты


Прэтэндэнтам трэба сабраць не меней за 100 тыс. подпісаў.

У Беларусі з 21 траўня да 19 чэрвеня будзе праходзіць збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, перадае БелТА. Каб прайсці ў наступны этап прэзідэнцкай кампаніі, неабходна сабраць не меней за 100 тыс. подпісаў.

Аддаваць свой подпіс за пэўнага кандыдата могуць паўналетнія грамадзяне Беларусі, якія маюць выбарчае права. Паставіць свой подпіс можна за некалькі кандыдатур, аднак за адну і тую ж – толькі адзін раз. Сябры ініцыятыўных груп могуць знаёміць патэнцыйных выбарнікаў з біяграфіяй кандыдата, але забараняецца раздаваць інфармацыйныя матэрыялы.

Hавiны
Металіст, фермер, былы банкір і ўсе, усе, усе, каму Ярмошына дазволіла збіраць подпісы
2020.05.20 18:51

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне Цэнтрвыбаркам рэкамендуе сябрам ініцыятыўных груп прытрымлівацца захадаў бяспекі: насіць маскі, апрацоўваць рукі антысептыкам.

Высоўванне кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя – з 5 па 14 ліпеня. Толькі пасля пачнецца перыяд перадвыбарнай агітацыі.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі сёлета пройдуць 9 жніўня. Датэрміновае галасаванне адбудзецца з 4 па 8 жніўня.

Першапачаткова для ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах падалося 55 ініцыятыўных груп, аднак ЦВК зарэгістравала толькі 15 з іх. Некаторыя сябры ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча былі затрыманыя.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў