Новы віцэ-прэм'ер, экс-кіраўнік «Беллеспаперапраму», будзе курыраваць нафтахімію


Аляксандр Лукашэнка прызначыў экс-кіраўніка «Беллеспаперапрам» Юрыя Назарава віцэ-прэмʼерам, паведамляе БелТА.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Назарава намеснікам прэмʼер-міністра. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даручаў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта папярэдне абмеркаваць гэтае пытанне з Юрыем Назаравым.

«Ён мне ўчора распавёў пра вашую размову і пытаннях, якія вас хвалююць у сувязі з гэтым», – сказаў кіраўнік дзяржавы ў размове з новым віцэ-прэм’ерам, словы Лукашэнкі цытуе БелТА.

На новай пасадзе Назараў будзе курыраваць развіццё нафтахімічнага комплексу.

У гарнітуры старшыня канцэрну «Белляспаперпрам» Юрый Назараў. Светлагорск, 15 жніўня 2019 года. Фота belsat.eu

Да прызначэння Назарава нафтавыя пытанні ва ўрадзе былі ў сферы адказнасці Ігара Ляшэнкі. 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка вызваліў Ляшэнку з пасады віцэ-прэмʼера «ў сувязі з пераходам на іншую працу».

Юрый Назараў нарадзіўся ў 1962 годзе ў Горках Магілёўскай вобласці. Працаваў у міністэрстве лясной гаспадаркі, з 2010 да 2013 году быў намеснікам кіраўніка справаў прэзідэнта. Са снежня 2013 году ўзначальваў канцэрн «Беллеспаперапрам».

ВІДЭА
Папяровы рай: на добрушскай ПМК зарабляюць Br 100
2017.03.29 20:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў