У Беларусі на каронавірус захварэлі 500 міліцыянтаў. Некалькі чалавек – на вентыляцыі лёгкіх


Каронавірус выяўлены амаль у 500 працаўнікоў органаў унутраных справаў. Пра гэта 5 траўня паведаміў міністр унутраных справаў Юрый Караеў, перадае БелТА.

Паводле міністра, захварэлі каля 500 чалавек, з іх 34 ачунялі.

«У асноўным працякае бессімптомна. Хтосьці ў лякарні, некалькі чалавек на ШВЛ», – адзначыў Юрый Караеў.

Сярод хворых ёсць у тым ліку працаўнікі патрульна-паставой службы, аховы, Акадэміі МУС, каля 20 працаўнікоў шпіталя МУС, адзначае радыё «Свабода».

Hавiны
«Без міліцыі мы ніяк». Лукашэнка распавёў пра ролю міліцыі ў барацьбе з каронавірусам
2020.03.13 10:50

У пачатку сакавіка стала вядома, што на самаізаляцыі з прычыны каронавіруса знаходзіўся і сам міністр, сын якога вярнуўся з Кітаю, дзе была тады неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў